Міліцыя патлумачыла, чаму адбыліся ператрусы ў мінскіх офісах "Белсата"

Міліцыя патлумачыла, чаму адбыліся ператрусы ў мінскіх офісах "Белсата"

Міліцыя патлумачыла, чаму 31 сакавіка адбыліся ператрусы ў мінскіх офісах "Белсата". ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе, што адбываецца праверка "па факце незаконнага выкарыстання таварнага знаку". У пачатку сакавіка 2017-га ў Першамайскі РУУС сталіцы паступіла заява ад праваўладальніка таварнага знака "BELSAT", які гэтым грамадзянінам Беларусі быў зарэгістраваны ў 2001 годзе. У заяве ён напісаў, што адбываецца сістэматычнае парушэнне яго выключных правоў на аб’ект інтэлектуальнай уласнасці.

Праваахоўнікі высветлілі кола асобаў, якія выкарыстоўваюць гэты таварны знак “у парушэнне арт. 9.21 КоАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне аўтарскага права, сумежных правоў і права прамысловай уласнасці”)”. “Для правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па месцах іх знаходжання была забраная аўдыё- і відэатэхніка, камп’ютарнае абсталяванне”, — паведамляе сайт guvd.gov.by.

Варта нагадаць, што тэма згаданага таварнага знаку ўздымалася ў верасні 2014 года. Тады судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі прыняла рашэнне аб забароне яго выкарыстання на тэрыторыі нашай краіны без адпаведнай згоды праваўладальніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі