Міліцыя не дазволіла танцавальны флэшмоб у мінскім ГЦ Dana Mall

Міліцыя не дазволіла танцавальны флэшмоб у мінскім ГЦ Dana Mall

Міліцыя не дазволіла танцавальны флэшмоб у мінскім гандлёвым цэнтры Dana Mall. 14 лютага яго планавала правесці грамадзянская кампанія супраць хатняга гвалту "Маршыруй, дзетка". Яна інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook, што з ГУУС Мінгарвыканкама патэлефанаваў маёр, які, пасля з'яўлення навіны пра акцыю ў СМІ, расцаніў яе, як масавае мерапрыемства. А на яго патрэбная згода гарадскіх уладаў. Арганізатары флэшмоба да 14 лютага дазвол ніяк не паспявалі атрымаць. Яны паведамілі, што ў Dana Mall прапанавалі правесці яго бліжэй да 8 сакавіка.

Міжнародная акцыя One Billion Rising праводзіцца штогод 14 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі