Вы тут

Міліцыя ачапіла Кіеўскі сквер перад прыездам Святланы Ціханоўскай

Кіеўскі сквер ачапіла міліцыя / TUT.by

У Кіеўскім скверы тэрмінова выставілі міліцэйскае ачапленна, па перыметры нацягнулі агараджальную стужку. Усіх, хто хоча прайсці на свята, даглядаюць, піша TUT.by.

Сёння ў скверы праходзіць "Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі". Пасля таго, як гарадскія ўлады сарвалі мітынг Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, кандыдатка заявіла, што прыйдзе ў Кіеўскі сквер з прадстаўнікамі свайго штабу як звычайныя грамадзяне.

Яшчэ раніцай 6 жніўня ў Кіеўскім скверы не было ні агароджы, ні дзяжурных міліцыянтаў. Але адразу пасля заявы Ціханоўскай, пасля 15-й гадзіны, яны ачапілі тэрыторыю. Цяпер у скверы ідзе канцэрт, усіх, хто хоча прайсці на яго, даглядаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.