Вы тут

Мікалай Статкевіч — 21-ы палітвязень у Беларусі

Мікалай Статкевіч на вулічнай акцыі / Еўрарадыё

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным. 21-ым па ліку ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Яго трымаюць за кратамі з 31 траўня. Спачатку гэта было адміністрацыйнае пакаранне, цяпер пагражае крымінальнае. Статкевіч з'яўляецца падазраваным па артыкуле "Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Па ім праходзяць затрыманыя блогеры і актывісты.

На ўчорашні дзень палітвязнямі былі прызнаны 19 чалавек. У аўторак, акрамя Мікалая Статкевіча, палітзняволеным быў прызнаны адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігар Лосік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.