Мікалай Аўтуховіч застанецца ў ізалятары як мінімум да 8 жніўня

Да 8 жніўня працягнутае ўтрыманне пад вартай прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча. Пра гэта заявіў ягоны адвакат Павел Сапелка, які 10 ліпеня наведаў падабароннага.
Адваката яшчэ раз папярэдзілі пра неабходнасць захоўваць таямніцу следства. Сапелка не назваў, да якога часу працягнуты тэрмін следства па справе. Аднак пад вартай прадпрымальнік застанецца як мінімум да 8 жніўня. Адвакат не стаў каментаваць інфармацыю пра новую крымінальную справу, якая нібыта распачата за “тэрарызм”.

Мікалай Аўтуховіч моцна аслабеў, але ад галадоўкі не адмаўляецца, кажа Павел Сапелка:

“Працягвае галадоўку, вельмі моцна аслабеў. Але, тым не менш, не адмаўляецца ад яе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі