Мік Джагер здымае рок-н-рольную эпапею

Франтмэн The Rolling Stones Мік Джагер, які разам з рэжысёрам Марцінам Скарцэзэ ў мінулы ўікэнд атрымаў сваю першую ўзнагароду "Оскар" за стужку "The Departed", пачынае новы праект пад назвай "The Long Play". Ідэя фільму належыць самому Джагеру. Гэта "рок-н-рольная эпапея" пра
двух сяброў-музыкаў, чыё жыццё звязанае музычнай індустрыяй.

Адаптаваць
гэтую гісторыю для экрана запрасілі кінасцэнарыста Уільяма Монахана, а
Джагер разам з бізнэс-партнёрам Вікторыяй Пірман будуць выступаць
сапрадзюсарамі карціны.

Гэта ўжо не першае супрацоўніцтва легендарнага
"ролінга" са Скарцэзэ. У другой палове 2007 года ў пракат выйдзе яшчэ
адзін іх сумесны праект — паўнавартасны дакументальны фільм "United
Stones"
.

Стужка прысвечаная, вядома ж, Rolling Stones, а дакладней іх
мінулагоднему туру A Bigger Bang, у амерыканскай частцы якога каманду
суправаджаў рэжысёр.

Дадам, што гэтымі дзвюма карцінамі супрацоўніцтва
Міка Джагера з тэлеіндустрыяй не абмяжоўваецца. Напрыклад, зараз на
канале ABC выходзіць камедыйнае шоў "Knights of Prosperity",
прадзюсэрам якога з’яўляецца Джагер.

У гэты ж час Rolling Stones
запісваюць песні для саўндтрэка да анімацыйнага фільма "Ruby Tuesday",
выхад якога запланаваны ў 2008 годзе.


Фота — pda.lenta.ru