Міхась Тычына: Без Коласа беларусаў магло б і не быць

Сёння ў філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У ім прынялі ўдзел сваякі песняра, навукоўцы, прадстаўнікі ўладаў і грамадскасці.
Па словах доктара філалагічных навук, выкладчыка і вядомага літаратурнага даследчыка Міхася Тычыны, прысутных уразіла прамова малодшага сына паэта Міхася Міцкевіча, які “на фоне афіцыйных азначэнняў — народны пісьменнік, класік, родапачынальнік — працытаваў азначэнні Панамарэнкі”.

Міхась Тычына: “Міхась Канстанцінавіч пачаў з другога — з цытавання азначэнняў сумнавядомага Панамарэнкі, дзе пра Коласа казалася, што ён зацяты нацдэм, польскі шпіён, контррэвалюцыянер і гэтак далей.

Адразу гэта ставіць усё на свае месцы. Мы разумеем, у якіх умовах адбывалася творчасць і жыццё Якуба Коласа, і тым лепш мы адчуваем цану таго, што ён зрабіў. Без Коласа і Купалы мы сябе не ўяўляем. І ці была б тая Беларусь, пра якую яны марылі, калі б іх не было, і ці былі б мы менавіта беларусамі?!”.


Як адзначыў Міхась Тычына, сённяшні ранішнік завяршае святочны год, прысвечаны юбілею народных паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі