Міхаіл Касьянаў стаў кандыдатам у прэзідэнты Расіі ад апазіцыі

Кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года ад Расійскага народна-дэмакратычнага саюза (РНДС) будзе Міхаіл Касьянаў, паведамляе “РИА Новости”. Кандыдатура Касьянава была ўхваленая дэлегатамі з'езду РНДС, які 2 чэрвеня адкрыўся ў Маскве. Прыярытэтным напрамкам перадвыбарнай праграмы, з якой Касьянаў збіраецца ісці на выбары, будзе сацыяльная сфера. У прыватнасці экс-прэм’ер Расіі паабяцаў, што ў выпадку яго перамогі будзе адноўленая бясплатная ахова здароўя і адукацыя, створаная новая "ўстойлівая пенсійная сістэма", а таксама скасаваны заклік у войска. Акрамя таго, за першыя тры года кіравання краінай Касьянаў абяцае перасяліць чвэрць расейцаў у новыя дамы.

Чакаецца, што Міхась Касьянаў таксама будзе названы кандыдатам у прэзідэнты ад партыі "Іншая Расія”. Раней паведамлялася, што апазіцыя вылучыць дзве-тры кандыдатуры, з якіх пался галасавання застанецца адна.

Аднак Ірына Хакамада, выступаючы на з'ездзе РНДС 2 чэрвеня, дала зразумець, што менавіта Касьянаў будзе расійскім Мілінкевічам – “адзіным” кандыдатам ад апазіцыі.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі