Міхадзюк: Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС могуць адправіць у Расію

Міхадзюк: Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС могуць адправіць у Расію

У пагадненні аб будаўніцтве Беларускай АЭС прадугледжваецца магчымасць адправіць адпрацаванае ядзернае паліва (АЯП) у Расію. Пра такую заяву намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка паведамляе БЕЛТА.

Па яго словах, такая норма закладзеная ў пагадненне, падпісанае ў 2012 годзе. "Гэта значыць, прынцыпова ў нас пагадненне падпісана, ужо працоўныя дакументы ў стадыі распрацоўкі", — дадаў чыноўнік.

Намеснік міністра заявіў, што ў праекце атамнай станцыі прадугледжваюцца тэхналогіі па перапрацоўцы эксплуатацыйных ядзерных адкідаў, якія пэўны час будуць захоўвацца на станцыі. Акрамя таго, для іх узвядуць спецыяльнае збудаванне. Міхадзюк патлумачыў, што ядзерныя адкіды ў Беларусі ёсць і цяпер: "І медыцына, і іншыя галіны народнай гаспадаркі маюць такія адкіды, і ў краіне арганізаванае іх захоўванне".

Чыноўнік паведаміў, што дадатковае пагадненне да генеральнага кантракта з удакладненнем тэрмінаў уводу БелАЭС ужо падпісанае.

Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, другі — у 2020-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі