Мігрантаў папросяць прыбраць смецце каля лагера і выконваць масачны рэжым

Мігрантаў папросяць прыбраць смецце каля лагера і выконваць масачны рэжым

Беларускія ўлады абсталёўваюць лагер для мігрантаў каля "Брузгоў". Напярэдадні, там усталявалі намёт, у якім кармілі дзяцей. З'явіўся электрагенератар, і мігранты атрымалі магчымасць падзараджаць мабільныя тэлефоны. Як паведамляе @sputnikby, мігрантаў папросяць прыбраць смецце каля лагера, якога раскідана ўжо нямала. Для іх прывезлі кантэйнеры для смецця і біятуалеты.

У панядзелак прадукты мігрантам будуць выдаваць пры ўмове, што і ў лагеры, і ў лесе будзе чысціня. А яшчэ мігрантаў папросяць выконваць... масачны рэжым. Таму можна чакаць, што іх пачнуць забяспечваць і ахоўнымі маскамі.

У лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы па-ранейшаму знаходзіцца некалькі тысяч чалавек. Яны спадзяюцца трапіць у Польшчу, нягледзячы на заявы польскага боку, што іх не прапусцяць.

Мігрантаў папросяць прыбраць смецце каля лагера і выконваць масачны рэжым
Прывезлі кантэйнер для смецця / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі