Мігрант: "Беларускія сілавікі прымушаюць нас атакаваць мяжу"

Мігрант: "Беларускія сілавікі прымушаюць нас атакаваць мяжу"

Беларускія сілавікі прымушаюць мігрантаў ісці на штурм польскай мяжы і забяспечваюць іх аснашчэннем. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" расказаў адзін з мігрантаў. 

Уначы з 14 на 15 лістапада міліцыянты штурхалі мігрантаў да калючага дроту, прымушалі рэзаць яго і прарывацца далей. Дзеля гэтага яны сабралі ўсіх маладых людзей.

Па словах мігранта, людзі не хочуць добраахвотна рэзаць калючы дрот, а жадаюць спакойна прайсці мяжу.

"З сабой сілавікі маюць маскі, нажніцы і кусачкі, каб знішчаць перашкоды з дроту. Гэта значыць, яны хочуць беспарадкаў. Некаторыя з нас змянілі вопратку, каб ня быць апазнанымі, і мы мусім знаходзіцца каля польскай мяжы", — распавёў мужчына.

Ён дадаў, што а 11-й гадзіне ў панядзелак мігранты збіраюцца на галоўны пераход. Становішча людзей у лагеры пагаршаецца, а беларускія сілавікі кожнага вядуць у лес.

Цяпер групу мігрантаў трымаюць паблізу калючага дроту, людзі не могуць сысьці і паразмаўляць з кім-небудзь. Па словах мігранта, беларускія міліцыянты для штурму калючага дроту адбіраюць маладых людзей, а тыя асцерагаюцца, што польская паліцыя падрыхтаваная да любой экстрэннай сытуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі