Вы тут

Металісты супраць COVID-19: якім будзе анлайнавы Metal Fest?

Афіша анлайн-фэсту COVID-19

Беларусь, як і многія краіны свету, апынулася ў эпіцэнтры пандэміі COVID-19. Таксама 26 красавіка ў 1986 годзе адбыўся выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Музыкі метал-руху Беларусі з'ядналіся, каб 26 красавіка зладзіць дабрачынную акцыю — анлайн-фестываль у падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць пра ахвяр Чарнобыля.

Якую падтрымку медыкам хочуць аказаць музыканты з дапамогай анлайн-канцэрта? Хто бярэ удзел у імпрэзе? Чаму важна цяпер падтрымаць медыкаў і ці не бяруць беларусы на сябе вырашэнне тых задач, вырашаць якія мусіць дзяржава?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае арганізатар анлайн-канцэрта "Metal Fest COVID-19" лідар гурта ZNICH Алесь Таболіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.