Меркель склікала на 19 кастрычніка ў Берліне сустрэчу "нармандскай чацвёркі"

Меркель склікала на 19 кастрычніка ў Берліне сустрэчу "нармандскай чацвёркі"

Ангела Меркель склікала на 19 кастрычніка ў Берліне сустрэчу "нармандскай чацвёркі" (канцлера Нямеччыны, прэзідэнтаў Украіны, Расіі і Францыі). Яна будзе прысвечана пытанню рэалізацыі "мінскіх дамоўленасцяў" і ўрэгуляванню сітуацыі ва ўсходняй Украіне.

Як адзначае "Бі-Бі-Сі", Пётр Парашэнка, Уладзімір Пуцін і Франсуа Аланд пацвердзілі свой удзел у перамовах. У такім фармаце яны праходзяць з чэрвеня 2014 года. У лютым 2015-га "нармандская чацвёрка" збіралася ў Мінску.

19 кастрычніка ў Парыжы мусіла адбыцца сустрэча Аланда і Пуціна. Аднак прэзідэнт Расіі яе адмяніў з-за рознагалоссяў па Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі