Меркаванне: дэмакратычным сілам варта падумаць пра інаўгурацыю Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya​ 
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya​ 

Дэмсілам варта падумаць пра інаўгурацыю Святланы Ціханоўскай і прызначэнне адказных людзей па розных сферах.

— Трэба ўзяць на сябе адказнасць і стварыць адзіны цэнтр, спыніць балбатню на тэму раз'яднання. Таму што яна проста раздражняе, — кажа Мікалай Халезін.

З аднаго боку, ён не лічыць, што дэмсілы раз'яднаныя. Ён тлумачыць: людзі працуюць разам, узгадняюць дзеянні.

Але павінны з'явіцца людзі, якія возьмуць на сябе адказнасць за праграму рэформаў кожны ў сваёй сферы.

— Вядома, заўсёды будзе незадаволенасць: не таго прызначылі. Але будзе зразумела, з каго складаецца лаўка запасных у гэтым матчы, хто выйдзе, хто паспрабуе вырашыць канец сустрэчы. Сёння мы завіслі з паднятай нагой, не робячы кроку ні туды, ні сюды.

Гаворка ў тым ліку пра структурныя змены ўнутры пратэставага руху. Людзі павінны дзяліць адказнасць, яны павінны адказваць перад грамадствам за тое, што робяць. Сёння адказнасці няма, усё звялося да таго, што ўсе прэтэнзіі прад'яўляюць Святлане Ціханоўскай. Гэта выглядае вельмі дзіўна, таму што яна не адна ў пратэставым руху.

Дапусцім, тэма — эканамічная рэформа. З каго мне спытаць? Дзе той міністр эканомікі? Чалавек, у якога я спытаю: што ты прапануеш? Мне наогул чакаць вяртання дадому ці лепш не вяртацца?

Такія адказныя людзі павінны быць вылучаныя дэмсіламі для кожнай сферы. 

Паўней пра прапановы Халезіна — у стрыме Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі