Мэр Жытоміра заклікаў выключыць кіраўнікоў гарадоў Беларусі з "Пагаднення мэраў"

Сяргей Сухамлін​ / facebook.com/sukhomlyn.sergey
Сяргей Сухамлін​ / facebook.com/sukhomlyn.sergey

Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін прапануе выключыць кіраўнікоў беларускіх гарадоў з праекта "Пагадненне мэраў".

Сухамлін нагадаў, што беларускія чыноўнікі, якія падпісвалі "Пагадненне мэраў", узначальваюць гарады, з тэрыторыі "якіх узляталі самалёты, дзе размяшчаліся расійскія войскі, з якіх запускаюць ракеты, у тым ліку і па Жытоміры". Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі няма мэраў, "там ёсць "прызначэнцы", якіх "бацька" паставіў кіраваць гарадамі. Мы іх не чулі, затое чулі іх ракеты".

Сухамлін прапанаваў спыніць фінансаванне беларускіх гарадоў, а сродкі перанакіраваць на падтрымку ўкраінскіх гарадоў-членаў пагаднення. Свае прапановы ён аформіў у ліст-зварот. Гэты дакумент ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Пагадненне мэраў" — гэта ініцыятыва, якая аб'ядноўвае еўрапейскія мясцовыя муніцыпалітэты. Яна аб'ядноўвае тысячы мясцовых органаў улады, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па дасягненню кліматычных і энергетычных мэтаў ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі