Вы тут

Мэр Варшавы падзякаваў беларусу, які штурхаў аўтобус у заснежаным горадзе

Аўтобус патрабуе дапамогі / Slawek Kaminski, Agencja Gazeta

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі падзякаваў беларусу Дзмітрыю Салагубу, які нядаўна штурхаў аўтобус у заснежаным горадзе. "У цяжкай сітуацыі ён дапамог гарадскому аўтобусу выехаць на дарогу,піша Рафал Тшаскоўскі ў Facebook. — Цяпер ён сам зможа пераадольваць далейшыя маршруты на працягу 90 дзён на грамадскім транспарце Варшавы".

Беларус атрымае падарунак — праязны квіток. Яго ўчынкам быў уражаны не толькі мэр сталіцы Польшчы.
 
"У нашым свеце замест таго, каб проста ўзяць і дапамагчы, усе здымаюць на відэа", сказаў "Белсату" Салагуб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.