Мэр Рыгі напісаў “Белоруссия“, а пасля заўвагі выправіў на “Беларусь”

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў у сваім Фэйсбуку распавёў, як латвійская паліцыя дапамагла беларусам.

Турысты з Беларусі прыехалі ў Рыгу, але ўначы з іх мікрааўтобуса скралі колы. Дзяржаўная паліцыя дапамагла ў інтэрнэце знайсці новыя, даставіць і ўстанавіць, каб турысты змаглі рушыць далей, — піша Ніл Ушакоў.

Цікава, што спачатку ў сваім допісе мэр Рыгі напісаў “туристы из Белоруссии“, але пасля заўвагі беларуса Глеба Лабадзенкі змяніў на “туристы из Беларуси”.