Вы тут

Менш як +900 за суткі: статыстыка па COVID-19 у Беларусі на 30 траўня

Новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі з пачатку красавіка

На 30 траўня ў Беларусі пацверджана 41658 выпадкаў COVID-19. +894 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ізноў знізілася ніжэй за 900, хаця і нязначна.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 17964 пацыенты, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+574). З іх 17735 паправіліся (+569), 229 — памерлі (+5).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 14141 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзена 526559 аналізы на COVID-19. Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19, складае 6,32%. Аднак нам не паведамляюць, колькі з 14141 тэстаў планава зробленыя медыкам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.