Медыкі выходзяць на акцыі ў падтрымку затрыманых калег з РНПЦ "Кардыялогія"

Медыкі выходзяць на акцыі ў падтрымку затрыманых калег з РНПЦ "Кардыялогія"

27 кастрычніка медыкі з розных лякарняў выходзяць на ланцугі салідарнасці з калегамі з РНПЦ "Кардыялогія", затрыманымі раніцай у панядзелак. Больш за 20 медыкаў стаялі ў ланцугу салідарнасці на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, калі прыехалі сілавікі. Сярод затрыманых апынуліся загадчык рэнтгенаапэрацыйнай Алег Паланецкі, кардыёхірург Уладзімір Андрушчук, загадчыца аддзялення кампутарнай тамаграфіі Ірына Гайдэль, хірург Максім Цыбульскі, анэстэзіёлагі-рэаніматолагі Андрэй Буры, Дзмітрый Чуклай і Яўген Палойка. Паланецкага і Андрушчука з міліцыі ўжо адпусцілі і яны паехалі на працу. На іх склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Медыкі выходзяць на акцыі ў падтрымку затрыманых калег з РНПЦ "Кардыялогія"
Ланцуг салідарнасці / Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі