Французскі гімнаст атрымаў страшны пералом падчас выступу ў Рыа (шакуючае відэа)

Двайны інцыдэнт здарыўся з французскім гімнастам Самірам Айт Саідам, які выступаў у кваліфікацыі Алімпіяды ў Рыа. Падчас выканання спартсмен няўдала прызямліўся і атрымаў двайны пералом нагі — вялікай і малой берцавай косткі.

Саміра Айт Саіда павезлі ў лякарню, але падчас пагрузкі ў машыну хуткай дапамогі медыкі ўранілі насілкі з траўмаваным гімнастам. Зрэшты, яго вельмі хутка паднялі і ўсё ж змясцілі ў машыну. Спартсмена чакае аперацыя, але ён паабяцаў, што яшчэ выступіць на Алімпіядзе-2020 і атрымае “золата”.

Адметна, што гэты гімнаст чатыры гады таму не трапіў на Гульні ў Лондане, бо атрымаў такую самую траўму на іншай назе, паведамляюць замежныя СМІ.