Мэблевая кампанія "ЗОВ" называе арышты кіраўніцтва "нейкім непаразуменнем"

Кіраўніцтва мэблевага холдынгу "ЗОВ" 19 лютага сабрала ў Гродне прэс-канферэнцыю, каб праясніць сітуацыю з арыштамі на фабрыцы.

Нагадаем, што 19 лютага прэс-служба КДБ заявіла пра затрыманне прадстаўнікоў кіраўніцтва кампаніі. Іх вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах.

Як заявіў намеснік гендырэктара холдынгу "ЗОВ" Валерый Рыбалт, цяпер усе вытворчасці кампаніі працуюць у звычайным рэжыме, на маёмасць і банкаўскія рахункі арышт не накладзены, офісы неапячатаныя:

Рыбалт: "Людзі працуюць у дзве змены, дамовы выконваюцца. Каб не падводзіць кліентаў, прадукцыя адгружаецца своечасова. З нагоды ўчорашняй навіны: я думаю, што гэта нейкае непаразуменне. Наколькі я ведаю, наш генеральны дырэктар Алег Зухавіцкі прыйдзе ў панядзелак на працу. Там ужо ва ўсім разабраліся".

Кіраўніцтва кампаніі запэўніла, што ўсе сацыяльныя выплаты і спонсарская дапамога гораду будзе працягвацца ў поўным аб'ёме.

У холдынг "ЗОВ" уваходзяць кампаніі "ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ", "ЗОВ-пліта" і "ЗОВТрэйдІнвест". У холдынгу працуе больш за 2000 чалавек, у ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ больш за 700 чалавек. Кожнае прадпрыемства дапаўняе адзін аднаго ў вытворчым ланцужку. Холдынг з'яўляецца найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам рэгіёну, і ў канцэрне "Беллеспаперапрам" сярод мэблевых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў займае вядучыя пазіцыі. Каля 77% прадукцыі холдынгу адгружаецца на экспарт.

КДБ затрымаў кіраўнікоў мэблевай кампаніі "ЗОВ"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі