Вы тут

МДЛУ не працягнуў кантракт выкладчыку, які асудзіў гвалт і падтрымаў студэнтаў

Юрый Стулаў / svaboda.org

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт не працягнуў кантракт з дацэнтам Юрыем Стулавым, паведамляе Радыё "Свабода". У верасні 2020 года Стулаў актыўна абараняў студэнтаў МДЛУ, якіх затрымлівалі сілавікі.

Юрый Стулаў працаваў ва ўніверсітэце больш за 50 гадоў, у 90-я быў прарэктарам. Апошнім часам ён быў загадчыкам кафедры замежнай літаратуры. 

"Калі АМАП хапаў студэнтаў проста ва ўніверсітэце, як настаўнік можа гэта проста так прыняць? Людзі спрабуюць паказаць, што яны патрабуюць пераменаў, што яны ніякія не прастытуткі, а звычайныя людзі. Нічога не было пачута, на жаль. Беларусы — вельмі спакойны народ, вельмі цярплівы. У мяне доўга было жаданне з'ехаць у Маскву працаваць, але на пэўным этапе жыцця я зразумеў, што ў Беларусі лепш. Зусім іншы мэнталітэт. І калі пачалі тысячамі затрымліваць, навошта? Што гэта мяняе? Толькі павялічвае колькасць незадаволеных", — гаварыў ён у інтэрвію Радыё "Свабода".

У лістападзе 2020-га Стулаў разам з іншай звольненай выкладчыцай універсітэта Наталляй Дулінай далучыўся да Каардынацыйнай рады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.