МАЗ зачыняюць “на вакацыі” да 12 студзеня

Ад жніўня на МАЗе перайшлі на “чатырохдзёнку”, але ад гэтага колькасць машын у “зялёнай зоне” за плотам не паменшала, — піша інтэрнэт-газета “Салідарнасць”. На вуліцы Машынабудаўнікоў застаўлены практычна ўсе вольныя месцы на яшчэ адной агароджанай пляцоўцы, якая раней была проста газонам.

Прычына ў тым, што МАЗ страчвае расійскі рынак грузавых аўтамабіляў: яго доля там упала з 11,3% у першым квартале да 10,1% па выніках 9 месяцаў. А з улікам стагнацыі расійскай эканомікі гэта азначае, што продаж грузавікоў знізіўся нават на 20%.

У выніку на МАЗе скарацілі заробкі. Вось што распавёў Сяргей, які працуе на заводзе пяты год:

— Месяцы тры таму перайшлі на чатырохдзёнку, але не ўсе цэхі. Тая частка, што выпускае аўтобусы, працай загружаная. Таму і заробак ва ўсіх розны — ёсць і 8 мільёнаў. Але большасць атрымліваюць па 4-5, а інжынеры зусім па 3-4. Зрэзалі ўсе даплаты: забралі 13-ты заробак, спынілі даплаты “на гародніну”, “да святаў”. А самае галоўнае — завод будзе стаяць: з 25-га сыходзім у адпачынак аж да 12 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі