МАЗ будзе збіраць аўтамабілі ў Венесуэле і пагадзіўся на акцыянаванне

Пытанне стварэння зборачнай вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода ў Венесуэле знаходзіцца ў стадыі перамоваў. Пра гэта сёння журналістам паведаміў тэхнічны дырэктар РУП “МАЗ” Аляксандр Ракамсін. Паводле яго словаў, у цяперашні час генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ” знаходзіцца ў Венесуэле, дзе гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца.

А.Ракамсін паведаміў, што пакуль цяжка казаць, якая колькасць аўтамабіляў можа вырабляцца ў гэтай краіне. Разглядаліся варыянты ад 3 да 20 тыс. грузавікоў у год, аднак канчатковага рашэння яшчэ няма.

Таксама сёння было паведамлена пра тое, што калектыў Мінскага аўтамабільнага завода прыняў рашэнне пра акцыянаванне прадпрыемства. Супрацоўнікі хочуць, каб акцыянаванне было выгадным заводу, калектыву і дзяржаве.

Аднак пакуль падыходзячага інвестара няма, таксама паведаміў Аляксандр Ракамсін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі