Матч гродзенскага "Нёмана" і "Віцебска" закончыўся нічыёй — 1:1

Матч гродзенскага "Нёмана" і "Віцебска" закончыўся нічыёй — 1:1

Нічыёй завяршылася 30 сакавіка сустрэча гродзенскага "Нёмана" з "Віцебскам" ў рамках 28-га  чэмпіяната Беларусі па футболе.

На 25-й хвіліне футбаліст "Віцебска" Антон Мацвеенка адкрыў лік. І толькі ў дададзены час Вячаслаў Глеб здолеў выратаваць гаспадароў поля ад паразы, забіўшы гол у браму віцяблянаў.

Нагадаем, што сустрэча сталічнага "Промня" і "Мінска" скончылася нулявой нічыёй. 

У суботу, 31 сакавіка, пройдзуць тры маьтчы: "Дынама" (Мінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Брэст), "Гомель" — "Слуцк".

Завершыцца першы тур чэмпіянату ў нядзелю, 1 красавіка. У гэты дзень гуляюць наступны пары: БАТЭ (Барысаў) — "Смалявічы", "Іслач" (Мінскі раён) — "Тарпеда" (Мінск), "Гарадзея" — "Дняпро" (Магілёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі