Вы тут

Матч чэмпіянату Беларусі па футболе перанеслі з Віцебска ў Барысаў праз COVID-19

Футбольны матч чэмпіянату Беларусі перанеслі з Віцебска ў Барысаў / pixabay.com

Матч футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж "Віцебскам" і "Смалявічамі" перанеслі ў Барысаў, піша "Прессбол".

Гульня, прызначаная на 5 красавіка, мусіла пачацца ў 16:00 на ў Віцебску. Аднак у сувязі са складанай эпідэіялагічнай сітуацыяй у гэтым горадзе было вырашана перанесці месца сустрэчы. Як сёння паведамілі прадстаўнікі Мінздароўя, у Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў захворвання на каранавірус.

Цяпер удакладняецца, на якім стадыёне сустрэнуцца каманды — магчыма, гэта будзе барысаўскі гарадскі. 

Беларускі футбольны чэмпіянат застаецца адзіным у Еўропе, дзе не абвешчаны каранцін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.