Маскву накрыла снежная бура: адменена болей за сотню авіярэйсаў (відэа)

Моцны снегапад прывёў да адмены амаль 30 і затрымкі болей як 130 авіярэйсаў, паведамляе РИА Новости.

Паводле звестак МНС РФ, у Расіі чакаюцца моцныя ападкі з парывамі ветру за 20 метраў за секунду, а таксама пагаршэнне бачнасці да 500-1000 метраў. Ратавальнікі прагназуюць надзвычайныя здарэнні з абрывам ліній электраперадач, павелічэнне колькасці дарожных аварыяў і парушэнні ў сістэме працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З-за снегападу ў Маскве ўтварыліся моцныя заторы, раніцай стаяў амаль увесь цэнтр гораду.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі