Масква аб'явіла, што расійскія войскі пакідаюць Херсон і адыходзяць за Днепр

Херсон быў пад расійскай акупацыяй з сакавіка 2022-га / УНІАН
Херсон быў пад расійскай акупацыяй з сакавіка 2022-га / УНІАН

Масква аб'явіла, што расійскія войскі пакідаюць Херсон і адыходзяць за Днепр. Па яго левым беразе вырашана "арганізаваць абарону". У сераду пра новы "манеўр войскаў" заявіў камандуючы Аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў генерал арміі Сяргей Суравікін. З ім пагадзіўся міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Суравікін выклаў Шайгу свае аргументы: Херсон і прылеглыя населеныя пункты не могуць паўнавартасна забяспечвацца і функцыянаваць, 115 тысяч чалавек ужо адтуль выехалі, згаданая "пагроза затаплення" ніжэй Кахоўскай ГЭС. Таму "мэтазгодна арганізаваць абарону" за Дняпром. Генерал назваў рашэнне "няпростым", але дзякуючы яму спадзяецца захаваць жыцці вайскоўцам і "баяздольнасць групоўкі войскаў". "Пачынайце адводзіць войскі", — загадаў Сяргей Шайгу.

"Манеўр войскаў будзе ажыццёўлены ў найбліжэйшыя тэрміны, злучэнні зоймуць падрыхтаваныя абарончыя рубяжы на левым беразе Дняпра", — цытуе словы Сяргея Суравікіна ria.ru.

Херсон быў пад расійскай акупацыяй з пачатку вясны.

"На нашых вачах адбываецца адна з самых ганебных паразаў у расійскай вайсковай гісторыі", піша гісторык Аляксандр Фрыдман.

Масква аб'явіла, што расійскія войскі пакідаюць Херсон і адыходзяць за Днепр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі