Маскоўскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі беларуса

Маскоўскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі беларуса

Маскоўскі суд (першы апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі) пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі беларуса Вадзіма Дубойскага, паведамляе @mediazona_by. Аднак напярэдадні Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць яго ў Беларусь. Справа мусіць быць разгледжана ў Страсбургу.

31-гадовы Дубойскі з Брэста. У жніўні 2020-га яго затрымалі і збілі сілавікі, пратакол не складалі. На волі мужчына зняў пабоі. Пасля гэтага на яго распачалі крымінальную справу аб удзеле ў "масавых беспарадках", яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Год таму Вадзім Дубойскі з'ехаў у Расію. Але праз паўгода яго там затрымалі па запыце з Беларусі. Беларус няўдала спрабаваў перабрацца ва Украіну. Рашэнне аб экстрадыцыі ў пачатку верасня 2021 года прыняў Белгарадскі раённы суд.

Каб не адвакат, Дубойскі ўжо быў бы ў беларускай турме. У верасні расіяне пачалі заўчасную яго экстрадыцыю — перавялі з Белгарада ў Курск. Адвакат яго знайшоў і дамогся вяртання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі