Масавыя ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі і штрафамі

Масавыя ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі і штрафамі

У чацвер, 18 лістапада, прайшлі суды над затрыманымі жыхарамі Наваполацку, людзям прысудзілі штрафы і адміністрацыйныя арышты, паведамляюць праваабаронцы ў пятніцу. 

Ператрусы ў Наваполацку адбыліся ў аўторак, 16 лістапада — праваабаронцам вядома як мінімум пра пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек.

Падрабязнасці з судоў таксама невядомыя. Ёсць толькі інфармацыя, што Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП на 2900 рублёў, Юрыю Падлознаму, Андрэю і Сяргею Корабавым прысудзілі па 15 сутак арышту. 

Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на "санітарную апрацоўку". А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі