Вы тут

Марыя Калеснікава застанецца ў ізалятары да 8 сакавіка

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Следства на два месяцы падоўжыла тэрмін утрымання пад вартай Марыі Калеснікавай, перадае прэс-служба Віктара Бабарыкі. Такім чынам, яна застанецца ў ізалятары да 8 сакавіка.

Калеснікаву выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня і спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. На яе пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт). 

Спярша Калеснікаву трымалі ў СІЗА №1 у Мінску, потым перавялі ў турму ў Жодзіна. 

Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.