Марыя Калеснікава застаецца ў санчастцы гомельскай калоніі

Марыя Калеснікава ў 2020-м

Палітзняволеная Марыя Калеснікава дагэтуль застаецца ў санчастцы гомельскай калоніі. Пра гэта расказваюць іншыя зняволеныя.

"Стан яе не вельмі добры, зусім худая", — піша са спасылкай на іх тг-канал "Вясна: Палітвязні Беларусі".

Стан Калеснікавай пагоршыўся ў канцы лістапада, калі да праблем з ціскам, млоснасцю і прытомнасцю дадаўся пакутлівы боль у страўніку. Зняволеную перавялі ў санчастку калоніі, а адтуль на хуткай завязлі ў гомельскую лякарню. Там ёй зрабілі лапараскапічную аперацыю.

Дыягназ палітзняволенай дагэтуль дакладна невядомы. Па ўскосных чынніках можна зрабіць выснову, што ў яе прабадная язва.

Перад шпіталізацыяй Калеснікаву 10 сутак трымалі ў штрафным ізалятары. Праз холад яна там амаль не спала. Некалькі разоў губляла прытомнасць. У тым ліку Марыя страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.

Марыя Калеснікава сустракаецца з бацькам пасля аперацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.