Марыя Калеснікава падала заяву на артыкулы Мукавозчыка ў "СБ. Беларусь сегодня"

Марыя Калеснікава падала заяву на артыкулы Мукавозчыка ў "СБ. Беларусь сегодня"

Марыя Калеснікава, прадстаўніца аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай, падала заяву на артыкулы Андрэя Мукавозчыка, якія публікуе газета "СБ. Беларусь сегодня".

"Мукавозчык А.Н. практычна штодзённа спрабуе запалохаць прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, абяцаючы ім хуткую гвалтоўную смерць і папарўноўваючы прапанаваны сімвал прыхільнікаў сумленных выбараў з выразанай на грудзях чырвонай зоркай і жытам ва ўспоратым жываце", — піша Калеснікава ў сваёй заяве.

Яна просіць правесці праверку матэрыялаў Мукавозчыка на прадмет крымінальнага, грамадзянскага, выбарчага і адміністрацыйнага заканадаўства, прыняць меры па абароне парушаных правоў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. У якасці абвяржэння Калеснікава просіць апублікаваць у чатырох нумарах друкаванай версіі "СБ. Беларусь сегодня" афіцыйную выбарчую праграму Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі