Марыну Аўсяннікаву асудзілі на 8,5 года калоніі за "фэйкі пра войска"

Марына Аўсяннікава з плакатам "Спыніце вайну"

Марына Аўсяннікава з плакатам "Спыніце вайну" / 1tv.com/live

Марыну Аўсяннікаву, якая пасля пачатку вайны з'явілася ў расійскім тэлеэфіры з плакатам "Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць", асудзілі на 8,5 года калоніі. Абвінавачанне прасіла для яе 9,5 года калоніі.

Аўсяннікава працавала на расійскім Першым канале рэдактаркай. Адразу пасля інцыдэнту яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства". Аднак ужо летам 2022 стала вядома, што супраць Аўсяннікавай завялі крымінальную справу аб "распаўсюдзе фэйкаў аб дзеяннях расійскага войска". Восенню 2022 года Аўсяннікава змагла выехаць з Расіі. Яна "знаходзіцца ў бяспецы, пад абаронай адной з еўрапейскіх краін", казаў у мінулым кастрычніку яе адвакат Дзмітрый Захватаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі