Вы тут

Дзяўчына з антываенным плакатам выйшла ў жывы эфір Першага канала Расіі

Дзяўчына з антываенным плакатам / кадр з відэа

У жывым эфіры расійскага "Першага канала" з'явілася дзяўчына з антываенным плакатам. 

Яна выйшла падчас выпуску навінаў і спынілася за спінай вядоўцы Кацярыны Андрэевай, якая ўвасабляе дзяржаўную прапаганду.

На плакаце было напісана "Спыніце вайну. Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць".

Паводле нядаўна прынятага ў Расіі "закона аб фэйках" дзяўчыне пагражае вялікі турэмны тэрмін.

Паведамляюць, што дзяўчыну завуць Марына Аўсяннікава. Перад акцыяй яна запісала відазварот. Яе затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.