Марына Адамовіч: Мікола Статкевіч адмовіўся ў турме ад меддапамогі

Вось што Еўрарадыё распавяла жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч:


"Ён адмовіўся звяртацца па меддапамогу ў выпадку, скажам так,  пагаршэння здароўя... На працягу амаль усяго часу, што ён знаходзіцца ў так званых папраўчых установах, адміністрацыя гэтых установаў шмат разоў карысталася праблемамі са здароўем, яўнымі альбо ўяўнымі. Для таго, каб пагоршыць, альбо стварыць новыя праблемы".



Мікола Статкевіч вырашыў, што для яго больш бяспечна абыходзіцца без лекарскай дапамогі.



Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху ў траўні 2011 года быў асуджаны на 6 гадоў зняволення "за арганізацыю масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010-га ў Мінску. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4. Вызвалення Міколы Статкевіча, як і іншых палітвязняў, патрабуюць ад уладаў Беларусі Еўрасаюз і ЗША.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі