Марская чарапаха з камерай GoPro зняла Вялікі Бар'ерны рыф (відэа)

Навукоўцы Сусветнага фонду дзікай прыроды ўстанавілі камеру GoPro на чарапаху і знялі відэа як Вялікі Бар'ерны рыф выглядае вачыма яго насельніка. Марскую чарапаху з камерай адпусцілі плаваць па ўзбярэжжы Аўстраліі, дзе і знаходзіцца самая буйная сістэма каралавых рыфаў на планеце.

Такой акцыяй абаронцы дзікай прыроды хацелі прыцягнуць увагу Аўстраліі да забруджвання рыфа. Раней камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА адмовіўся ўнесці рыф ў спіс аб'ектаў, якія знаходзяцца ў небяспецы. Арганізацыя заявіла, што будзе сачыць за дзеяннямі Аўстраліі для аднаўлення здароўя рыфа на працягу наступных чатырох гадоў, піша USA Today.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі