Маршруткам можна забіраць людзей з прыпынкаў, але адпраўляцца трэба з вакзала

Маршруткам можна забіраць людзей з прыпынкаў, але адпраўляцца трэба з вакзала

Чыноўнікі з Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі распавялі, хто быў ініцыятарам зменаў у закон аб аўтаперавозках. Як вядома, з 26 лютага з-за гэтага новаўвядзення змяняецца схема працы міжгародніх маршрутак, а некаторыя перавозчыкі прыпынілі паездкі. На “засілле” “нерэгулярных перавозчыкаў” паскардзіліся “многія транспартныя кампаніі” — афіцыйныя рэгулярныя перавозчыкі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко. Паводле яго слоў, у скаргах адзначалася, што перавозчыкі карысталіся “недасканалым заканадаўствам” і выконвалі рэгулярныя рэйсы, не маючы на гэта ліцэнзіі. З-за гэтага “афіцыйныя перавозчыкі апынуліся ў заведама няроўных умовах”.

Намеснік міністра прызнае, што з-за ўступлення ў сілу новаўвядзенняў на некаторых накірунках знізілася колькасць маршрутак (некаторыя прыватнікі спынілі паездкі). І Мінтранс працуе над тым, каб “зняць напружанасць”. Шышко назваў найбольш праблемныя гарады — Наваполацк, Полацк і Салігорск. І калі маршруткі не адновяць рэйсы, “будуць прынятыя ўсе меры, каб забяспечыць перавозкамі пасажыраў”.

У той жа час чыноўнік адзначыў, што маршрутчыкам ніхто не забараняе выдаваць білеты пасажырам, забіраць іх з прыпынкаў, але адпраўляцца яны абавязаныя з… вакзалаў ці з дыспетчарскіх станцый, інфармуе сайт sb.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі