Маршрутка ўрэзалася ў слуп у Мінску. Ёсць пацярпелыя

Маршрутка ўрэзалася ў слуп у Мінску. Ёсць пацярпелыя

У Мінску 10 жніўня маршрутка ўрэзалася ў слуп, піша tut.by. Яна ехала па маршруце 54 па вуліцы Свярдлова з боку Аранскай. На скрыжаванні вуліц Свярдлова і Бабруйскай кіроўца Mercedes-Benz нечакана перастроіўся з трэцяй у другую паласу, пасля чаго ён не справіўся з кіраваннем, вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

Падрабязнасці ДТЗ пакуль не вядомыя. Пацярпелі два чалавекі: кіроўца і пасажыр. Яны трапілі ў шпіталь з рознымі траўмамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі