Вы тут

"Марш (не)інвалідаў" прайшоў у Мінску

"Марш (не)інвалідаў" у Мінску / Еўрарадыё

15 кастрычніка ў Мінску прайшоў "Марш (не)інвалідаў". На яго выйшлі людзі з інваліднасцю. 

Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць беззаконня ў краіне і гвалту з боку сілавікоў. Традыцыйным ужо месцам збору стала пляцоўка каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. 

Мастачка і дызайнер Аляксандра Гушча, удзельніца суботніх "жаночых маршаў" і нядзельных акцый, прыйшла таксама і на "Марш (не)інвалідаў".

"Я сама думала, што гэта выдатная ідэя — сабраць марш людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таму што мы сацыяльная група, якая ў сілу абставін застаецца на беразе палітычных і сацыяльных падзей. Я лічу, што гэта вельмі важная акцыя", — распавяла яна ў каментары Еўрарадыё.

Аляксандру затрымлівалі на "жаночых маршах", але яна ўсё роўна прыходзіць на ўсе акцыі: "Адразу пасля затрымання мне было вельмі дрэнна. Але потым я пайшла на нядзельны марш, сустрэла там знаёмых. Я зразумела, што раблю правільна, і мне стала лягчэй".

Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца ўжо трэці месяц. Іх удзельнікі выступаюць супраць фальсіфікацыяў на выбарах і гвалту з боку сілавікоў. 

"Марш (не)інвалідаў" у Мінску / Еўрарадыё
"Марш (не)інвалідаў" у Мінску / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.