Вы тут

Маргарыта Ляўчук запісала кавер на адну з галоўных песень беларускага пратэсту

Маргарыта Ляўчук / скрыншот відэа​

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук запісала сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песні Віктара Цоя "Перамен". Атрымалася вельмі пранікнёна.

"Кавер на любімую мільёнамі песню Цоя я запісала разам з выдатнымі музыкамі Уладам і Кірылам, якія больш знаёмыя беларусам як "дыджэі Перамен", напісала Маргарыта на сваёй старонцы ў Facebook.

За некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мінскія ўлады зладзілі ў Кіеўскім скверы Дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі.

Сюды ж планавала прыйсці і Святлана Ціханоўская. Яе мітынг-канцэрт у той дзень у парку Дружбы народаў улады сарвалі. У чаканні Ціханоўскай гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, якія працавалі на праўладным мітынгу, уключылі песню "Перамен".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.