МАРГ запэўнівае, што ў аптэках і шпіталях дастаткова лекаў

Аптэка / БЕЛТА

Усім неабходным пералікам лекавых сродкаў аптэкі і шпіталі Беларусі забяспечаныя. Пра гэта журналістам заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

"Беларускія аптэкі і больніцы ў дастатковай колькасці забяспечаныя ўсім неабходным пералікам лекавых сродкаў, пра гэта дзяржава клапоціцца асабліва. Прыходзячы ў аптэку, мы бачым, што можам набыць любыя лекі — пачынаючы ад самых танных і заканчваючы дарагімі прэпаратамі", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка.

Ён абяцае, што дзяржава і надалей будзе дбаць пра тое, каб забяспечыць беларусам максімальна шырокі асартымент лекавых прэпаратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.