Вы тут

МАРГ заклікаў гандаль да адказнасці пры фармаванні цэнаў на школьныя тавары

З наступнага года ў Беларусі ўводзяць абавязковую школьную форму, але ўжо сёлета школы павінны вызначыцца з адметным элементам / minsknews.by

Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю заклікала вытворцаў школьных тавараў і крамы "ўлічваць эканамічную сітуацыю і праяўляць сацыяльную адказнасць пры фармаванні цэнаў тавараў для школьнікаў", паведамляе БЕЛТА.

Адначасова ў ведамстве сфармулявалі рэкамендацыі па фармаванні цэнаў на гэтыя тавары. Частка рэкамендацый адносіцца да вытворцаў. Для іх устаноўлены максімальны нарматыў рэнтабельнасці на ўзроўні, не вышэйшым за фактычны ўзровень рэнтабельнасці, які склаўся летась.  

"Або 15% у выпадку, калі фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі летась па гэтай таварнай пазіцыі склаў менш за 15%", — дадалі ў МАРГ.

Надбаўкі імпарцёра, аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі не павінны перавышаць 30%. У ведамстве папярэдзілі, што будуць сачыць за сітуацыяй на рынку і праводзіць праверкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.