Маразы ў ЗША прынеслі страты на 5 мільярдаў долараў

На захадзе ЗША, накрытым "палярнай варонкай", трохі пацяплела, хоць слупок тэрмометра па-ранейшаму знаходзіцца на мінусовых адзнаках, перадае BBC. Ад нядзелі ў ЗША ад маразоў загінуў 21 чалавек.



Эканоміка ЗША з-за "палярнай варонкі", верагодна, недалічыцца 5 мільярдаў долараў. Пра гэта заявіла эксперт Planalytics Inc. Крысцін Дрэйк. Ацэнка Planalytics з'яўляецца самай неспрыяльнай на сённяшні дзень. Прагнозаў афіцыйных агенцтваў пакуль не паступала.



Неспрыяльныя пагодныя ўмовы адбіліся на больш як 200 мільёнаў жыхароў ЗША, што складае амаль дзве траціны насельніцтва. Па звестках агенцтва Bloomberg, за чатыры дні (4-7 студзеня) былі адмененыя каля 11 тысяч авіярэйсаў у ЗША.



Па прагнозах, у чацвер тэмпература канчаткова вернецца да нормы.



Фота — mir24.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі