Марафон “Вітаўт” дамовіўся з уладамі: міліцыі плаціць не трэба

Марафон “Вітаўт” дамовіўся з уладамі: міліцыі плаціць не трэба

14 красавіка ля муроў Крэўскага замка стартуе ультратрэйл і веламарафон "Вітаўт", а таксама спаборніцтвы "Жук-трэйл #11 Крэва". Спартыўныя спаборніцтвы былі пад пагрозай адмены: тыдзень таму міліцыя выставіла арганізатарам суму ў 225 базавых велічынь (5,7 тысячы рублёў) за ахову масавага мерапрыемства. А ўнёскаў удзельнікаў здолелі сабраць толькі на 5,6 тысячы рублёў.

Два месяцы арганізатары дамагаліся правесці спартовы забег сумесна з мясцовымі уладамі, каб не трэба было аплачваць ахову мерапрыемства. І толькі пасля асвятлення сітуацыі ў СМІ патэнцыйныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі добрую навіну.

“Смаргонскі райвыканкам і Гродзенскі аблвыканкам пайшлі нам насустрач, і цяпер мы сумесна праводзім і ультратрэйл, і веламарафон "Вітаўт", і жук-трэйл Крэва”, — напісалі арганізатары ў сваёй суполцы “Федэрацыя прыгодніцкіх гонак” у Facebook.

Удзельнікі мерапрыемства прабягуць 42 кіламетры або праедуць 80 кіламетраў на роварах сярод гістарычных славутасцяў і сучасных ветрагенератараў. Чакаецца, што іх колькасць сёлета складзе 350 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі