Вы тут

Марадона атрымаў майку брэсцкага "Дынама" з 10-м нумарам (фота, відэа)

Фота: vk.com/dynamobrest

Дыега Марадона атрымаў майку брэсцкага "Дынама" з 10-м нумарам і пацалаваў яе. У аўторак у Абу-Дабі прайшла прэс-канферэнцыя, на якой знакамітага аргентынца прадставілі ў якасці старшыні праўлення беларускага футбольнага клуба. Як вядома, сваю працу ў Брэсце Марадона пачне толькі ў ліпені пасля заканчэння чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Аднак ён уважліва сочыць за "Дынама", выступае з відэазваротамі да каманды. Дынамаўцы яго пакуль толькі радуюць — заваявалі Кубак Беларусі.