Марадона адмовіўся ад прэміум-жылля ў Мінску, каб быць з камандай у Брэсце

Марадона адмовіўся ад прэміум-жылля ў Мінску, каб быць з камандай у Брэсце

Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" падабраў некалькі варыянтаў жылля для Дыега Марадоны. Як вядома, легендарны футбаліст нядаўна стаў старшынёй праўлення клуба і пераедзе ў Беларусь. 

Як распавёў генеральны менеджар брэсцкага "Дынама" Валдас Іванаўскас у гутарцы з карэспандэнтам "Прессбола", беларускія варыянты, вядома, саступаюць ранейшаму жытлу Марадоны: "Ёсць варыянты, сёе-тое падабралі. Не тая віла, вядома, што ў яго раней была. І мора няма". 

Па словах Іванаўскаса, Марадона разумее рэальную сітуацыю. З другога боку, і ў клубе разумеюць, што легендарны аргенцінец усё жыццё жыве ў цудоўных умовах. "На нейкім этапе нават пацікавіліся: можа, лепш у Мінску нешта пашукаць, тут з прэміум-жыллём прасцей. Адмовіўся. Хоча быць толькі ў Брэсце, побач з камандай", — падзяліўся падрабязнасцямі Іванаўскас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі