Маленькія беларускія хакеісты выканалі гімн, якога не мелі арганізатары турніру

Маленькія беларускія хакеісты выканалі гімн, якога не мелі арганізатары турніру

З гонарам выйшлі са складанай сітуацыі маленькія беларускія хакеісты, якія ўдзельнічалі ў міжнародным турніры ў расійскім Пскове, піша by.tribuna.com

Каманда СДЮШАР "Юнацтва", якую склалі хлопчыкі 2008 года нараджэння, выйграла міжнародны турнір. Яны атрымалі на турніры чатыры перамогі і адзін пройгрыш. Сваіх бліжэйшых пераследнікаў з піцерскіх камандаў ГСДЮШАР і "Неўскі" нашыя спартоўцы абышлі на адзін бал, што дазволіла ім заняць першае месца.

Аднак на цырымоніі ўзнагароджання выявілася, што арганізатары не маюць запісу беларускага гімна. Тады маленькія хакеісты выканалі яго самі.

Дарэчы, дарослыя беларускія спартоўцы падчас выканання дзяржаўнага гімна ніколі не падпяваюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі