Маладзечанская школа атрымала запознены ліст ад "тэрарыстаў" (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, праваахоўнікі затрымалі двух падазраваных у рассылцы лістоў з пагрозамі выбуху ў школы. У інтарэсах следства іх імёны пакуль не паведамляюцца.





Нагадаем, што 5 верасня дырэктарам 10 школ горада прыйшлі пасланні з паведамленнямі пра тое, што будынкі замініраваныя. Невядомыя патрабавалі 10 тысяч долараў. Школьнікаў і настаўнікаў экстрана эвакуявалі, да навучальных устаноў прыбылі выратавальнікі, медыкі, сапёры і спецпадраздзяленне "Алмаз". Праўда, выбуховых прыстасаванняў так і не знайшлі.





А сёння ў адну са школаў прыйшоў запознены ліст з пагрозамі. Канверт са стандартным тэкстам пра будучы выбух даставілі яшчэ ў школу па пошце — як і ва ўсе астатнія, паведамляе тэлеканал АНТ.





Затрыманых цяпер дапытваюць, правяраецца іх датычнасць да фальшывых паведамленняў. Па законе ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі і кампенсацыя шкоды, звязанай з выклікам спецслужбаў.

Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"