"Малады фронт" пратэстуе супраць вечара Уладзіміра Салаўёва

"Малады фронт" пратэстуе супраць вечара Уладзіміра Салаўёва

Сябры арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраванай у Чэхіі) пікетуюць творчы вечар расійскага тэлевядоўцы і прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

Як паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, на акцыю выйшла каля дзясятка актывістаў. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку "Маладога фронту". Таксама яны трымаюць у руках плакаты супраць Салаўёва і расійскай прапаганды. Маладафронтаўцы раздаюць мінакам DVD-дыскі за запісаным на іх фільмам "Ху із містэр Салаўёў".

Перыядычна ўдзельнікі акцыі выклікаюць лозунгі "Не — інфармацыйнай вайне!" ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі